Тыдзень роднай мовы
З 19 па 23 верасня ў краіне праходзіў тыдзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў бібліятэцы каледжа адбылася прэзентацыя выставы да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Максіма Танка, а таксама агляд кніжнай паліцы "Перачытаем класікаў".
Выкладчыкі падрыхтавалі шмат цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў. Рэспубліканскі дыктант, прысвечаны Дню народнага адзінства. Навучэнцы каледжа таксама паспяхова напісалі дыктант "Дзень народнага адзінства". Конкурсе "Віншавальная паштоўка роднай мове".
Экскурсія па этнаграфічнаму кутку "Беларуская хата". Пазнаёмілі з паданнямі і народнымі традыцыямі, расказалі пра быт сялян 19 - пачатку 20 стагоддзя навучэнцам каледжа прывабныя паненкі - экскурсаводы Аляксандра і Вольга.
Конкурс творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю". Навучэнцы 1 і 2 курсаў на беларускай мове расказалі аб любімых мясцінах малой радзімы, апісалі свае думкі і пачуцці, прызналіся ў любові да роднага краю.
Літаратурны рынг "Край мой сінявокі" сабраў знаўцаў роднай мовы, літаратуры і гісторыі. Каманды "Чапля" і "Валошкі" спрытна адказвалі на пытанні і выконвалі разнастайныя заданні.Мерапрыемства прайшло весела і цікава. Але больш эрудыраванымі аказаліся ўдзельнікі каманды " Чапля". Конкурс "Чытаем вершы пра родную мову". У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы груп 208, 24, 14.
Музычны марафон "Мова родная - мова модная". Удзельнікі не толькі слухалі сучасныя песні на беларускай мовы ў розных жанрах і накірунках, але і самі з задавальненнем іх выконвалі.
Паседжанне літаратурнай гасцёўні "Спяшайцеся з паэтамі сустрэцца". На літаратурную сустрэчу з навучэнцамі зазірнула рагачоўская паэтка, а па сумяшчальніцтву - бібліятэкар каледжа Вікторыя Альвінская. Вікторыя Іванаўна пазнаёміла юных прыхільнікаў творчасці з паэтамі і пісьменнікамі, лес якіх цесна звязаны з рагачоўскай зямлёй. А потым падзялілася і сваёй творчасцю. Напрыканцы сустрэчы яна выказала пажаданне не саромецца сваіх талентаў, спрабаваць свае сілы ў розных накірунках і смялей дзяліцца вынікамі з іншымі.
Прыгожай кропкай стала інтэллектуальная гульня "Як ты дорага мне мая, родная мова". Каманды "Беларусы" і "Беларускія прыгажуні" актыўна праяўлялі сваю эрудыцыю і навыкі валодання беларускай мовай. Але фартуна ўсміхнулася хлапчукам з групы 208.
Падчас тыдня роднай мовы не застаўся без добрага настрою і пазітыўных эмоцый.